26.9.08
Актуальнасць wrzesień 27th, 2008Сённяшні дзень быў найбольш цёплы, чым ўсе астатнія, але і больш напружаны.Гэты дзень быў, мабыць,самы вясёлы,бо мы, як дзеці,фарбавалі пляцоўку ў розныя колеры.Гэта быў самы кааператыўны дзень, бо нам дапамагалі ўсе, хто меў жаданне і магчымасць: працаўнікі і выхаванцы дзіцячага дому.Нават зусім маленькія дзеці дапамагалі нам прывесці пляцоўку да належнага выгляду:вымесці пілаванне, сабраць непатрэбныя дошкі,смецце, падраўняць зямлю.Таксама зрабілі яшчэ адны арэлі якія не былі запланаваны.Наша праца скончана. Ўсе мы адчуваем лёгкую стомленасць і адначасова задавальненне,бо спадзяёмся ,што здзейснілі дзіцячыя мары, і з нецярплівасцю чакаем заўтрашняга дня, каб убачыць шчаслівыя дзіцячыя тварыкі.
Таццяна.
Ostatnie Komentarze