Мы прыехалі з Польшы…

Брыгада (2) Komentarze »
PaulinaПаўліна Бернась
“Маё імя Паўліна Бернась. Я вывучаю адміністраванне ў Ягелонскім універсітэце ў Кракаве. Я чалавек шырокіх поглядаў, які не можа ўявіць свет без цікавых людзей. Я люблю свет, адкрыццё новых мясцін і атрыманне асалоды ад усяго. Гэты праэкт значыць новы вопыт для мяне, бо я ніколі не прымала ўдзел у гэткіх праэктах раней.”
agataАгата Кавальчык
“Маё імя Агата Кавальчык і мне 20 год. Я студэнтка Цэнтра замежных моў у Чэўстахове. Замежныя мовы мая страсць, і мая будучыня звязана з імі. Я люблю вандраваць і адкрываць новыя гарады разам з маімі сябрамі і сям’ёй. Я адкрыта для новых выпрабаванняў. Я спрабую выкарыстаць кожны момант жыцця, каб развіваць сябе і быць шчаслівай.”
AsiaЙоанна Кавальчык
“Маё імя Йоанна Кавальчык. Я навучаюся ў ліцэі нумар 2 Чэстахова. Мая спецыялізацыя нямецкая мова, што не перашкаджае мне паглыбляць веды ў гісторыі чалавецтва, якая мне патрэбна для вывучэння псіхалогіі. Нягледзячы на тое,што я сава, я не гультай і не люблю сум .Мой прынцып: чым больш адбываецца, тым лепш.Я адкрыты чалавек , я люблю сустракаць новых людзей і лічу, што гэта сумна-праводзіць кожны дзень аднолькава.Найлепшы сродак спаліць калорыі для мяне- гэта баскітбол і шопінг.Я люблю спорт і не ўяўляю свайго жыцця без яго.”
AlicjaАліцыя Кеўджэрска
“Прывітанне, я з Кентржына.я рада прымаць удзел у “Panda”. Я спадзяюся, наша праца прынясе ўсмешкі на дзіцячыя твары.Я вялікі дзяценак і таму я з нецярплівасцю чакаю часу,калі скарыстаюся пляцоўкай разам з дзецьмі з Панды.”
MelaniaМеланія Міксевіч
“Я працую і жыву ў Варшаве разам з трыма сябрамі і трыма катамі.Я люблю рамёствы і працаваць сваімі рукамі.У будучыні я жадаю займацца аднаўленнем гістарычных будынкаў.”
MonikaМоніка Мрувчынска
“Маё імя Моніка.Я люблю свет,люблю людзей, люблю выпрабаванні. Такое выпрабаванне для мяне наш праэкт “Панда”.Я шчаслівая, што пасля сябе мы пакінем каляровы вечны шлях.Адзінае,што я не люблю шпінат,рыбу і грыбы.”
KingaКінга Сакалоўска
“Маё імя Кінга і я з “Трампаліны”.Я з нецярплівасцю чакаю пабудовы дзіцячай пляцоўкі-фізічная праца цудоўная крыніца аднаўлення для мяне, бо я толькі скончыла вывучаць сацыялогію.І ,нарэшце,магу адкласці падручнікі.”
PiotrПётр Штандэрскі
“Я жыву ў Красаўніцы ,ваяводства Дольношлёнске.Я гляджу за недзеяздольнымі людзьмі ў цэнтры ў Клодзко.Я люблю спорт і катацца на ровары.”
HalinaКася Засацка
“Я з Конска.Жыву ў Варшаве.Я вывучала тэхналогію дрэва ў ВУЖН і пачала вывучаць архітэктуру ў Варшаўскім палітэхнічным.Я цікаўлюся прамысловым дызайнам і забавамі.Я люблю займацца ёгай і працую ў мэблявай краме.”
KubaКуба Сюдзінскі.
“Прывітанне! Я прыехаў з Ольштана,ваяводства Варміньско-Мазурскае.З вересня 2005 я займаюся валанцёрскай дзейнасцю ў дзіцячым садку ў Дрэздане,займаўся арганізацыяй вольнага часу дзяцей.Зараз я вывучаю педагогіку рэсацыялізацыі і рэабілітацыі.Мне прыемна, што ў мяне ёсць магчымасць прыняць удзел у такім незвычайным праэкце як “Панда” ”

Мы прыехалі з Германіі…

Брыгада Brak Komentarzy »
DavidДавід Бошартt:
“Прывітанне, мне 25 год, і я з сонечнага Фрайбурга, дзе вывучаю хімію. Я люблю спорт і заўсёды спрабую знайсці нейкую карысць ад майго навучання ў прыродзе. Больш за тое, я люблю працаваць рукамі і чакаю з нецярплівасцю здзяйснення вялікіх спраў з вамі.”
ChinhТуі Чын Дуон:
“Мне 23 гады, я з Штутгарту. Я толькі што правяла год у Манрыяле, але насамрэч вывучаю матэматыку і палітыку ў Берліне. Я люблю: марозіва, фруктовы салат, Еўропу і свет, цягнікі і аэрапорты, вывучаць і размаўляць на розных мовах. Я не люблю: рысавы пудзінг, жале, межы і стэрыатыпы, звязаныя з Азіяй.”
TobiasТобіяс Форк:
“Зараз я вывучаю педагогіку дзяцінства ў Білефельдзе. Я сапраўдны сябар сушы, бургерам і насамрэч усяму, што можна есці ці піць. Мне на самой справе падабаецца быць студэнтам і я люблю весяліцца, асабліва з іншымі адвязнымі людзьмі.”
DorotheeДораці Гелрых:
“Я жыву ў Дзюсельдорфе, дзе і вывучаю медыцыну. Зараз я маю справу з маленькімі і самымі маленькімі пацыентамі, што я люблю больш за ўсё. Мне таксама падабаецца граць на фартэп’яна і чытаць добрую кнігу ў кампаніі з кубкам капучына.”
LauraЛаура Грагес:
“Маё імя Лаура. Я нарадзілася ў Бергкамене, маленькім горадзе побач з Дортмундам. У мінулым годзе я пераехала ў Білефельд, каб вывучаць сацыялогію і псіхалогію. Я люблю адкрываць розныя краіны і культуры, таму я з нецярплівасцю чакаю наш праэкт у Польшчы, дзе я ніколі дагэтуль не была, Я ўпэўнена, што розныя нацыянальнасці знойдуць агульную мову, і кожны здолее вынесці карысць з гэтага выпрабавання.”
SteffenСтэфан Хауф:
“Ад бюро „Aktion West-Ost“ я каардыную праэкт „Panda“ і чакаю з нецярплівасцю часа, калі я пакрыюсь потам, сонечнага святла і вечароў з цікавымі размовамі.”
MariusМарыус Хуншэ:
“Мне 22 гады, я з Бергкамену, з маленькага мястэчка побач з Дортмундам. У хуткім часе я пачну вывучаць прыродазнаўчыя навукі ў Мюнстэры. я толькі пачаў займацца фатаграфіяй, але з вялікім імпэтам. Асабліва я зацікаўлены ў знаёмстве трох розных народаў і нашай сумеснай працы. Я спадзяюся, што мы здолем пабудаваць добрую дзіцячую пляцоўку і з нецярплівасцю чакаю асалоды, атрыманай ад будаўніцтва і прыемных вечарын з цікавымі людзьмі і новымі знаемымі.”
VanessaВанэса Нілінгер:
“Прывітанне, я з Бергкамену, Германія. Некалькі тыдняў таму я знаходзілася ў Аўстраліі, дзе працавала няней з лютага па ліпень, апошнія тры тыдні вандравала. Зараз я чакаю пачатку маіх заняткаў, і, канешне, я з нецярплівасцю чакаю праэкт. Спадзяюся, што ўсё, што мы будуем будзе адпавядаць дзіцячым жаданнем. ;)
BernhardБернхард Нольд.:
“Калі я не спазняюся і калі нямя дажджу, я еду ва універсітэт у Штутгарт на ровары, каб выратаваць свет. На выходных мяне можна сустрэць на вяселлях, у падарожжах і на іншых розных мерапрыемствах. Я вар’яцею ад падарожжаў на цягніку і назірання краявідаў, якія сустракаюцца на шляху.”
SimoneСімон Шнайдэр:
“Я вывучаю геаграфію ў Боне, таму я заўсёды хаджу па палях і лясах, або спыняюся ў горадзе і назіраю за ўрбанізаваным жыццём.Я люблю больш за ўсё: атрымліваць асалоду ад летняга надвор’я, есці свежыя вафлі з марозівам, валяць дурня на сцэне, ствараючы імправізаваны тэатр.”
ElisaЭліза Швенке:
“Я жыццярадасная малалая дзеўчына, вывучаю педагогіку дзяцінства ў Білефельдзе. Я люблю танчыць і тусіць, атрымліваць асалоду ад маленькіх і простых рэчаў у жыцці і шмат смяяцца. Мая высокая мара – аднойчы падтрымаць дзяцей, якім патрэбна дапамога.”
FelixФелікс Рызенберг:
“Я жадаю актыўна падтрымаць праэкт “Panda” і з нецярплівасцю чакаю часу, які мы будзем праводзіць разам.”
'TimЦім Штобе:
“Дык вось, мне 21 год, і я з Бергкамену таксама, як і некаторыя іншыя ўдзельнікі, якіх узгадвалі раней. Я вывучаю ангельскую і нямецкую мовы ў Бохуме, куды я хутка пераеду. Асабліва я з нецярплівасцю чакаю краіну і людзей, бо я ніколі не быў у Польшчы раней, безумоўна, нашу сумесную працу на пляцы і ціхія вечарыны, каб лепш пазнаць адзін аднаго.”
'NeleНэле Квеке:
“Апошні год я правяла ў Варшаве, і час, які застаўся вольным ад майго вывучэння палітычных навук, я прысвяціла падрыхтоўцы праэкту “Панда”. Мяне натхняе думка аб удала збудаванай дзіцячай пляцоўцы, шчаслівых дзецях і “хаджалых” будаўніках.”
BernhardBernhard Hanel
MelanieMelanie Bitterwolf
SilkeSilke Olthoff
VolkerVolker Stock
LadislavLadislav Rakuljić

Мы прыехалі з Беларусі…

Брыгада Brak Komentarzy »
Natalia Шкут Наталья, 22 года.
“Зараз я навучаюсь у Віцебскім дзяржаўным універсітете ім.П.М.Машерова на 5 курсе.Праз год я буду працаваць сацыяльным педагогам, і буду працаваць з дзецьмі, магчыма ў інтернаце ці ў іншых сацыяльных установах.Таксама з’яуляюся старшыней Віцебскага клубу ЮНЕСКА “Прадслава”.З дзецьмі са школы мы дапамагаем дзецям з сацыяльнага прытулку ці з сацыяльнага цэнтру.Таму, менавіта для мяне гэты праект вельмі карысны.”
Грынцова Таццяна, 22 гады ,студэнтка 5 курсу “ВДУ ім.П.М.Машэрава”.
“Мая будучая дзейнасць цесна звязана з дзецьмі, таму гэты праэкт вельмі цікавы для мяне, і гэта выдатная магчымасць пазнаёміцца з новымі людзьмі не толькі з Беларусіі,але Польшчы і Германіі.”
Tacjana Кавалеўская Таццяна, 27 гадоў.
“Мая дзейнасць вельмі цесна звязана з гэтым праэктам, бо я працую ў дзіцячым прытулку горада Віцебска, і удзел у гэтым праэкце з’яўляецца для мяне выдатнай магчымасцю пазнаёміцца з замежным вопытам працы ў дзіцячых дамах, а так сама пазнаёміцца з цікавымі людзьмі, якія прымаюць удзел у праэкце.”
Dima Гаўрылаў Зьміцер
“Прывітанне ўсім!!! Мой улюбённы занятак – жыць і дапамагаць жыць іншым. Таму я вырашыў вучыцца ў Менскім універсітэце на эколага.Галоўная мая мэта жыцця, каб я мог сказаць: “Быў…Ёсць…Буду”. “
Alex Пяцюк Аляксей
“Прывітанне! Я жыву ў Мінску і вучуся ў тэхнічным універсітэце. Мне спадабаецца вучыцца, чытаць, маляваць. Спадабаецца працаваць з дзецьмі, рабіць іх шчаслівымі. Гэта добры праэкт і я жадаў бы дапамагчы чым магу.”
Mikolai Буры Мікалай
“Прывітанне, я Мікола!
Я студэнт. Люблю знаеміцца з новымі людзьмі, атрымліваць новыя ўражанні. І валантарыят – лепшы сродак для гэтага.”
Dasha Даша
“Прывітанне, мае імя Даша. Я студэнтка і люблю новыя знаемствы, вандроўкі, дзіцячыя ўсмешкі і пазітыўныя эмоцыі, а валанцерскі рух можа ўсе гэта мне даць!”
Marina Марына Дубіна
“Вітаю, шаноўныя сябры! Сама я з невялікага месца на захадзе Беларусі - Брэст. Вельмі люблю спрабаваць нешта новае ў сваем жыцці. І гэты праект з’яўляецца для мяне чаканнем яркіх уражаннеў, запамятаючыхся людзей і дзіўным вопытам :-)”
JuliaСачыўка Юля
“Я з’яўляюсь студэнткай беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтва па спецыяльнасці сацыяльная праца, арганізацыя соцыякультурнай дзейнасці, я ўжо прымала удзел у валанцёрскіх акцыях , удзельнічала у падрыхіоўцы і правядзенні шматлікіх забаўляльных праграм. Таксама цікаўлюсь тэатрам, вывучэннем мовы і мастацтвам.”
Марына Гарашэвіч
“Студэнтка 5 курса Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтва факультэта культуралогіі і соцыякультурнай дзейнасці. Люблю займацца з дзецьмі, спяваць, танчыць і рабіць святы.”
Rita Юрасава Маргарыта
Marina Старавойтава Марына
“Прывітанне! Я студэнтка 5 курса і мне 21 год. Мяне вельмі цікавіць літэратура, мастацтва і музыка. Атрымліваю вялікае задавальненне ад зносін з цікавымі людзьмі. Заўсёды адкрыта да новага досведу.”
Aliaksei Яравенка Аляксей
“Прывітанне! Я люблю падарожжы, знаемствы с цікавымі людзьмі. Спадзяюся, што гэтая праграма прынясе многа цікавага і радасць дзецям.”
Sergej Кісялеў Сяргей.
“Прывітанне! мае жыцце гэта аўтастоп, веласіпед, фатаграфія і тое, што прыносіць іншым крышачку шчасця. Спадзяюся, што дзеткі будуць задаволены нашай працай.”
Design by Airmind
Aktualności RSS Komentarze RSS Zaloguj