ПАДЗЯКА!!!!!
Актуальнасць Brak Komentarzy »Дарагія будаўнікі пляцоўкі забаў у Казеніцах
Мы спадзяёмся, што вы без перашкод дабраліся па вашых дамах і напоўнены энергіяй і надалей радаваць сваёй шчырай усмешкай усіх тых, каго вы сустракаеце. Дзякуй вялікі за сумесную працу і цудоўную атмасферу, якая панавала ня толькі на нашай будоўлі, але і вечарамі.
Нават ў пахмурныя дні ўспамінайце тыя хвілінкі, калі працавалі над габляваннем дрэва. Няхай гэтыя ўспаміны надаюць вам сіл і матывацыі, натхняюць на рэалізацыю сваіх ўласных маленькіх штодзённых праектаў.
Вялікі дзякуй Мачкаві Антошчукові!! Без гэтага маладога чалавека, яго галавы і дзікага тэмпу працы не атрымалася б наша старонка ў Інтэрнэце. Дзякуючы Мацкові мы мелі магчымасць дзяліцца ўражаннямі і радасцю ад кожнага дню працы. Мацку, вялікі дзякуй!
Вялікі дзякуй ЎСІМ тым, хто дапамагаў нам сродкамі і духоўна, верыў у нас. Дякуй і тым, хто адносіўся да нас з больш-менш далікатным скептыцызмам.
Тыя супольныя дні былі цудоўным часам, які мы правялі разам – ВЯЛІКІ ВАМ ДЗЯКУЙ. Дзякуй усім людзям, якія натхнялі нас на розных этапах працы – гэта ў іх атрымалася.
- ДЗЯКУЙ ВАМ УСІМ!!!
Ostatnie Komentarze